Нібы белыя крылы птушкі

Яшчэ не ацэнена

Нібы белыя крылы птушкі, нібы майскага саду квецень,
Нібы дрэў вершаліны ў пушчы, валасы твае трэпле вецер…
Ізноў, як быццам ты дзесці блізка, быццам, можна крануць рукамі,
Бачу твару твайго абрысы і мінуўшчыну ў снах шукаю.

Каляровым малюнкам – неба. Твой пакойчык – ружовай плямай,
Дзе чужая, нагой пад рэбры, постаць нейкага лысага - прама.
Варушыцца агенчык свечкі. За сцяною гургоча целек.
Год мінулы нязносна енчыць. А ў наступным – такая цемра…

Іншыя вершы аўтара