Пачуй мой подых

Яшчэ не ацэнена

Пачуй мой подых, пачуй быццё,
Пачуй маё сэрца - у ім жыццё.
Ня ведай, што будзе, забудзь, што было,
Пачуй кожны крок і зірні на сьвятло.

Бывай, мая кветка, бывай, мой спакой!
Я адлятаю, шкада, не з табой...
Ты не сумуй - я хутка вярнуся,
Бо ў сэрцы каханне і я не баюся!

Не слухай, што скажуць кепскія чуткі!
Згарнуцца нябёсы, пападаюць зоркі
І знікне увесь сьвет, нават існасьць і час,
Вось толькі каханне заўжды будзе ў нас!