Падары мне казку маладога лета...

Яшчэ не ацэнена

Падары мне казку маладога лета,
Гэткую, як колісь, чуеш, падары.
Хоць вясна мяцеліць, верыцца мне светла,
Што наступяць НАШЫ дні і вечары.

Падары мне казку – ты ж другім дарыла,
О мая Снягурка красавіцкіх дзён!
Як трапеча сэрца птушкай легкакрылай,
Трапіўшы ў пачуццяў малады палон!

А душа табою днём і ўноч сагрэта,
Ты адна мне сонца, зорачка ўгары.
Падары мне казку маладога лета,
Гэткую, як колісь, чуеш, падары...