Падары, ці Размова дарослых людзей

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Прашу цябе, мой блізкі чалавек,
Насупраць сядзем, паглядзім у вочы.
Там, на двары, век абганяе век,
А мы з табой зусім няспешна крочым.

Прашу цябе аб шчодрасці такой –
Ты падары мне сонечнае неба,
Мір на зямлі і на душы – спакой.
І больш нічога мне ў жыцці не трэба.

Яшчэ прашу я
Моц усіх вятроў
І шоргат ападаючага лісця...
А можа песьню, што сьпяваў без слоў,
Ту песьню, што прысвеціў мне калісьці...

Ты падары такую мне сям’ю,
Якая пачынаецца з вянчання...
І пах зямлі, і серабро дажджу,
І ў кроплі купалоў адлюстраванне...

Маргарыта