А першы сьнег,
Як першае каханьне...
Прачнешся,
А вакол - сьвятло.
А ўчора -
Гэтак не было.
І гэтак -
Не было раней:
Быў холад -
Толькі не сьвятлей.
І гэты белы
сьнежны вальс
Закружыць нас,
Захмеліць нас...
А першы сьнег,
Як першае каханьне:
Не знаеш,
Ці дабудзе да зьмярканьня.
18 верасьня 1978