Пісьмо

Яшчэ не ацэнена

Дзень добры, спадарыня мая.
пішу вам, таму што не магу я болей.
трываць разлуку, ідзе з пад ног зямля.
бяз вас, не магу змірыцца з такой я доляй.

я як тое немаўля, кручы і ў душы я плачу.
няўжо не прымяце дзіця?
што адчувае ў апошні час адну няўдачу.
вашы губы як святочная куцця.

салодкія і часам горкія ў прыдачу.
пазіраю я на вас, усё трымціць у захапленні.
яшчэ не надыйшоў той час.
але скора ўпаду я перад Вамі на каленні.

І пераадольваючы страх і юнацкі гонар скіну з плечаў!
скажу: мілая мая,я кахаю толькі Вас!
ня верыце?я не жартую на конт такіх вось рэчаў.

Мне б толькі глянуць хоць разок,
на вашы косы, што прыгажэй за ноч на казачным Палессі .
а грудзі вашы як торту лакамы кусок.
проста не магу я болей, так і хочацца іх з'есці.

А вочкі Вашы, пані,космас! як венера!
прыгажэй за Беларусі ўсю шыр.
быццам бы Вы прыляцелі к нам з самога неба.
сваёю прыгажосцю радаваць наш мір.