"Пройдзе да лета тваё каханне," -
Так неаднойчы казаў і верыў.
Ты памыліўся ў сваіх чаканнях.
Шкада, што не меў даверу.
Ведала пэўна, бесперашкодна
Стане чароўным любое лета.
Ты на сустрэчы заўсёды згодны -
Удзячна табе за гэта.
Восень да сэрца прыйшла тужліва,
Думак прынесла з сабой нямала:
Некалі восень з табой злучыла
І некалі раз'яднала.