У час сустрэчы і разлукі,
Калі ўдваіх ідзеш на шлях,
Навошта ты хаваеш рукі
У драпінах і ў мазалях?
Заўжды шурпатыя ад тынку,
Парэпаныя ад вады,
Яны не маюць адпачынку
У спёку, ў дождж і ў халады.
Ад цэглы і ад арматуры
Яны ласкавей і дужэй...
За рукі ў модным манікюры
Такія рукі прыгажэй.
Яны ўтрымаюць у палоне
Душу і сэрца юнака,
I ўжо не выкаўзне з далоні
Яго шурпатая рука.