Прызнанне

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Як толькі сціплай пазалотай
Пакрые лотаць сенажаць,
Зноў спадзяюся тут, употай,
Цябе, каханая, спаткаць.
Але не прыйдзеш ты, не прыйдзеш,
І марна лотаць адцвіце.
О як жа я цябе пакрыўдзіў!
Ніколі ж крыўдзіць не хацеў.
Спатканне помніш на грудочку?
Навокал лотаць там цвіла.
Якой чароўнай была ночка,
Якой ты любаю была!
Я гаварыў: мая навечна,
Смяялась ты: ўсё можа быць...
Напэўна, час каго і лечыць —
Мне з часам больш душа баліць.
Як мог жаніцца на нялюбай,
Дзе галава мая была,
Што не цябе павёў да шлюбу...
У затоках лотаць адцвіла.