Салодкі прысмак на вільготных губах
Прымусіў забыцца аб зямлі пад нагамі
Адначасова адчуў я і шчасце, і жах
З-за таго, што і не марыў пра гэта гадамі
Шчасце падышло са спіны, нечакана
Агарнула сэрца незямной цяплынёю
Яно, у выглядзе бліскучых вачэй-каштанаў
Якія паднялі мяне па-над зямлёю
А калі прыйдзе той дзень нягоды
І мая душа адплыве на белых ветразях
Ведай, у сэрцы і памяці ён застаўся назаўсёды
Салодкі прысмак на вільготных губах