СЭРЦАТРАСЕННЕ

Яшчэ не ацэнена

Здарэнне!
Здарэнне!
Здарэнне!
На вуліцы Эннай апоўначы
Адбылося сэрцатрасенне:
Чагось супадзенне,
Чагось разбурэнне
поўнасцю... –
Карэспандэнты прабегалі ранне,
Не замаўкала радыё.
А гэта ўсяго наступіла каханне
Сапраўднае...