Што было, то было,
адышло, адгуло,
і няма нам туды вяртання.
Па вірах пранясло,
паламалі вясло,
але вытрымаў човен кахання.
Без віны і маны
ад вясны тыя сны
панясём у зімовую скруху.
Не грымяць перуны,
адцвілі багуны,
нам аддаўшы сваю медавуху...