Што каханы сто разоў...

Яшчэ не ацэнена

Зязюлька манюка,
Салавей праўдзівы.
З народнай песні

Што каханы сто разоў
Пацалуе,
Накувала, напляла —
Не дарую.
Што любіцьме сто гадоў
Мяне мілы —
Неяк ранкам залатым
Наманіла.
I мана яе
Пакінутым птахам
I ўва мне з надзеяй б'ецца
I страхам...
Уцяку я ад манюкі
Зязюлі
У садок, дзе нас вятры толькі
Чулі,
У садок, дзе мы разлуку
Не снілі.
У садок, дзе салаўі
Не хлусілі...

Іншыя вершы аўтара