Сонца схавалася, глянулi зорачкi
Месяц па небу плыве
Ты спадабалась мне з першага позiрку
Думкi мае пра цябе
Сонца схавалася, глянулi зорачкi
Думкi далёка ляцяць
Выйдзi каханая ты на надворачак
Дай мне з табой пастаяць
Месяц над хатаю, ноч над далiнаю
Ўсё мне далёка вiдаць
Выйдзi каханая хоць на хвiлiначку
Дай табе слова сказаць
Дай мне сказаць, як ты мне спадабалася
Стала мне мiлай якой
Як мае сэрца ў цябе закахалася
Недзе згубiўшы спакой
Месячык ў вочы твае безтурботныя
Хай зазiрне за мяне
Хай прамянямi сваiмi пяшчотнымi
Сэрца твае закране
Сонца схавалася, ночка кароткая
Я ўсё чакаю цябе
Месяц мiж хмарамi жоўтаю лодкаю
Недзе далёка плыве…