Я,спадарыня, у вочы
Вашы толькі паглядзеў,
І забыў,куды я крочыў.
Знайце:хлопец прападзе.
Я цяпер ужо,здаецца,
Назаўжды згубіў спакой.
Чуеце, як сэрца б'ецца?
Прытуліцеся шчакой...
Вечар выдаўся дарэчы
Сёння ў аграгарадку
Для такой якраз сустрэчы-
Дайце мне сваю руку!
З вамі я ў агонь і воду,
Толькі б вы- навек мая.
Дайце мне, паненка, згоду
Разам слухаць салаўя.
Я вас, каб не застудзіцца,
Абагрэю-абдыму.
Можа, гэта ўсё мне сніцца-
Столькі шчасця аднаму.
Зацалую да знямогі
І скажу, што так было.
Ах,лугі,лугі-мурогі!
Вось і сонейка ўзышло...