Свет падзялiўся надвая:
Свет ДА ЦЯБЕ i свет З ТАБОЮ.
Той свет, дзе iснавала я,
Быў акрамешнаю iмглою.
Свет падзялiўся і заззяў,
I загучаў, i завiхурыў!
Ён нiбы ў карагод узяў
I вырваў з подумаў панурых.
Свет, што з табой, нiбы агмень,
Нiбы вясёлка, як маланка.
Ён нiбы сонца ў хмурны дзень,
Што раптам выплыла з-за хмаркi.
Свет падзялiўся надвая:
Свет, што З ТАБОЙ і БЕЗ – халодны.
I застывае кроў мая,
Калi не бачу позiрк родны.
Калi не чую голас, смех,
Калi не ведаю, што робiш!
… Але ж, магчыма, гэта грэх!
I грэх салодкi, грэх лагодны!
Свет падзялiўся надвая:
ТВОЙ свет i МОЙ, на жаль, асобна.
Ты ў iм – не мой, я – не твая,
Але ж, я нават з гэтым згодна.