Там, у зялёненькім садочку,
Там салавейка шчабятаў.
Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх,
Ай-яй-яй, ох-ох-ох,
Там салавейка шчабятаў.
Там, у зялёненькім садочку,
Казак дзяўчыне гаварыў.
Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх,
Ай-яй-яй, ох-ох-ох,
Казак дзяўчыне гаварыў.
— Ой ты, дзяўчына чарнабрыва,
Ой, ці ты пойдзеш за мяне?
Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх,
Ай-яй-яй, ох-ох-ох,
Ой, ці ты пойдзеш за мяне?
— Ой, не пайду я за цябе,
У цябе хаты немае.
Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх,
Ай-яй-яй, ох-ох-ох,
У цябе хаты немае.
Мая матуля цябе знае,
Ты той казача, што гуляе.
Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх,
Ай-яй-яй, ох-ох-ох,
Ты той казача, што гуляе.
— А я маці не баюся,
А я з табою ажанюся.
Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх,
Ай-яй-яй, ох-ох-ох,
А я з табою ажанюся.