Я не буду табе каханай..
Болей здрады абодва не хочаць
я не буду і першай спатканай-
сустракаліся мы неаднойчы...
толькі сэрцам табе абяцаю
будзе доўга ўсмешка на твары
У сэрцы ноч, цёмны ранак, світае...
у сэрцы там,дзе спаўняюцца мары
сто шляхоў мы праходзім праз горач
долі, шчасця, кахання шукаем
а яно,гэта шчасце йшло побач...
У сэрцы ноч, цёмны ранак світае..