Туман ярам, ярам-даліною,
Туман ярам, ярам-даліною.
За туманам нічога не відна,
Толькі відна дуба зелянога.
Пад тым дубам крыніца стаяла,
Там дзяўчына воду набірала.
Ды ўтапіла залато вядзерца,
Засмуціла казакова сэрца.
— А хто ж тое вядзерца дастане,
Той са мною на ручніку стане.
Хлопец тое вядзерца дастане,
Ён з табою на ручніку стане.