Ты

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Ты прамільгнула і сышла
з такога доўгага чакання,
неўміручага жадання,
шукання пільнага,
блукання
сярод звычайнасьці штодня.
Ты прамільгнула і сышла.
І не дазволіла крануцца,
паспець крануцца да званка,
каб пачакала, не прайшла,
каб прыпыніла рух навукі
ў бок далёкага канца.
Не засталася, каб адчуў,
каб даў адчуць сваё каханне.
Ты дзесьці зноў у вандраванні
каля далёкіх надта дум.
Няхай праходзіць гэты сум
аб тваёй страце ў жаданні.
Непажаданая мая!
Не заставайся да канца.
Пакінь мяне, як і тады,
як адыходзіць прэч смуга.
Ты не дазволіш бачыць сны,
бо сон мой ты!
І толькі ты.

Іншыя вершы аўтара