Так бывае, што ў палоне,
за кратамі дарагі...
Чалавек, які зняволіў;
захапіў і твае сны.
Не імкнешся ўжо да ложка
адпачыць з вялікіх спраў.
Не дадаць і ў справах трошкі.
Дзень і той палонным стаў.
Раніцой не рады сонцу.
А ўвечары – начы.
У палоне дзесьці большасць
ад зняволенай душы.
Што рабіць малому ў хаце???
Ноччу?
З меньшаю сястрой?
У далёкім свеце, з працай
не знаёмаму?
Без мрой?
Ён убачыў пахаванне.
Напярэдадні.
Адзін.
Першы раз.
Як вандраванне,
ад народзін – да магіл.
І прачнуўся сярод ночы.
Гукі музыкі далёк.
Ні бацькоў, ні відавочцаў.
Спіць астатні гарадок.
Спіць спакойненька малая.
Ён старэйшы... І дурны.
Ён збянтэжаны ад здрады
і бацькоў, і ўсёй зямлі.
Дзядзька той, з труны, таксама
быў калісць такі малы.
І таксама была здрада...
Бо былі і са сьлязмі...
Дык за што ж ён пахаваны???
Мой малы, з жывой сястрой?
Пасярод чужынскай хаты?
Сам сябе пытаю зноў.
Страх і крыўда захапілі
у палон, як у труну.
І малы збягае ў вырай,
добра бачучы луну.
Танцпляцоўка.
Людзі скачуць.
Так прыгожы ўсе яны!
Што дарослым ім, як плача
голы,
босы
мой малы?
Як знайшоў назад дарогу
не ўзгадаць мне ўжо адказ.
Проста быў я у палоне.
А дайшоў да ложка – згас.
Як ні хочацца прызнацца,
не магу,
і не хачу
распавесьці вам, як мала
я кахаю,
паланю.