Ты даруй несур’ёзныя словы...

Ваша адзнака: Нет (7 галасы)

Ты даруй несур’ёзныя словы,
Бессэнсоўна казаў іх услых,
Хацеў лялькай я быць шматразовай
У руках недрыготкіх тваіх.

Ты даруй небяспечнасць паводзін,
З глузду з’еду калі-небудзь я,
Ды ўсё роўна з табой буду згодзен,
Для мяне ты адзіны суддзя.

Калі нават імчыцца ўсё файна,
На хвілінку хоць крышку крыўдуй,
Бо гатовы казаць як звычайна:
Дарагая каханка, даруй.