Зірнеш у акенца, і я зазірну:
Зімовае неба там зоры схавала,
Шукаю сярод іх я толькі адну,
Якая б імгненна цябе нагадала.
Зірнеш у акенца, і я зазірну:
Усмешкай чароўнай у цемрадзі ночы
Захоплены буду ў палон, не засну,
Пакуль так яскрава блішчаць твае вочы.