Ты цяпер немагчыма далёка.
Вырву з градаў палын і асот.
Але воран – калючае вока –
Прабівае душу навылёт.
Захінуся шалёнаю сьцюжай,
Завяжу вузялочкам кутас.
Чорны воран над белаю ружай:
О, які фантастычны кантраст!
Я сачу, як пялёсткі зьлятаюць,
Як заходзіцца вецер сьляпы,
Рызыкоўна праз боль праступаюць
Кіпці ворана, ружы шыпы.
Адкажы, да чаго б гэта, дружа,
Кружыць, сну разарваўшы кілім,
Чорны воран над белаю ружай,
Як над выстылым сэрцам маім.