Пяе дзяўчына над ракою,
Над Прыпяццю-ракой пяе.
Няма на сэрцы супакою —
Яго і песня не дае...
Лятуць, плывуць, знікаюць гукі
У глыбіні, у вышыні.
А смутак горкае разлукі
Не перапаляць і агні.
Дзяўчына песняй разганяе
Свой цяжкі смутак над ракой.
А ён ляціць, а ён лунае
На крыллі крачак па-над ёй:
Павей, павей, буйны ветру,
Над калінай лесавой.