А ў полі вярба

Яшчэ не ацэнена

А ў полі вярба
Нахілёная,
Маладая дзяўчынонька
Заручоная.
Маладая дзяўчынонька
Заручоная.

Заручоная
I запітая,
Тады яе запівалі,
Як сад зацвітаў.
Тады яе запівалі,
Як сад зацвітаў.

Як сад зацвітаў,
Як зара ўзыйшла,
Маладая дзяўчыначка
Па ваду ішла.
Маладая дзяўчыначка
Па ваду ішла.

Кася ад вады,
Яся да вады:
— Пастой, пастой, мая Кася,
Дай каню вады.
— Пастой, пастой, мая Кася,
Дай каню вады.

— Як буду твая,
Напаю каня,
З зімненькае крынічэнькі,
З поўнага вядра.
З зімненькае крынічэнькі,
З поўнага вядра.