У стынь-ваду

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

У стынь-ваду
апошняга спаткання
закіну чорны
брук
начэй,
перакладу
мелодыю кахання
на мову вуснаў,
рук,
вачэй.
Як і заўжды,
змаўчу і зразумею
цябе адну
ў каторы
раз,
твае сляды
я ружамі засею,
каб не знайшлі
дакоры
нас…