Усё брыду нязнанаю дарогай...

Ваша адзнака: Нет (5 галасы)

Усё брыду нязнанаю дарогай.
Што гэты сон? адкуль яго павой?..
Ты той,
Хто мне пасланы быў ад Бога.
О, як я размінулася з табой!

Праз паўжыцця, праз гэты бег прасторы
Вачамі дапытаюся таго,
Як твой агонь
З маім агнём гаворыць.
I плача сіратлівы мой агонь.

Іншыя вершы аўтара