Вясна - i свежы пень заплыў слязьмi...

Ваша адзнака: Нет (11 галасы)

Вясна - i свежы пень заплыў слязьмi:
Як горка плача родны дол па дрэве!
Мурашкi чорныя, ажыўшы на прыгрэве,
Ужо спраўляць памiнкi напаўзлi.

Быў густалiстым клёнам гэты пень -
I мы з ёй лiвень тут перачакалi...
Не, вы не дрэва, людзi, спiлавалi -
Вы спiлавалi мой шчаслiвы дзень!