Што я гэтак даўно не з'яўляўся,
 Ты прабач - я ўжо ачуняў.
 Запытаеш чаго спужаўся? --
 Я амаль што цябе пакахаў.
Непаверыў глыбокім пачуццям,
 Нейкі стымул сабе наракаў,
 Уцякаў па душэўных закуццях,
 Ад кахання свайго уцякаў.
Адзінотай ісці жыццем заракаўся,
 Думкай дзверы табе зачыняў.
 Толькі ведай: шчаслівы, што неяк спаткаўся,
 І амаль што цябе пакахаў.