Прысмакі маліны

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Частка 1
Не так, як трэба цокае цягнік.
Магчыма быў прычынай машыніст,
Ці коламі разбітая дарога.
З тым гукам на душы расла трывога.
І сон не браўся праз бясконцы лік.

Але, сказаўшы шчыра, не хацеў
Бы Ён паддацца неўгамонным думам,
Што зараз абарвецца свет,
І адштурхоўваў тую думку сумам,
А яна - назад вярталася, як бачыўся прасвет.

Нявольна ей падданы быў працэс,
У канцы канцоў маленькія памкненні
Забыцца
Сталі прывідным сумненнем,
І грукат кол лавінаю палез,
Каб думкаю асноўнай зацвярдзіцца.
А Ён застыў у яе здранцвенні,
Глядзеў зацяглым позіркам на лес.

Хвілінамі, працяглымі бы дні
Цягнуўся час напружаннем турботным,
Маучанне падавалася смяротным.
І толькі нечаканыя агні
Спынілі ход падзеі адваротна,
Развеяўшы сумненні ў цішыні…

Частка 2
Гадзіннік паказаў дакладны час,
Зафіксаваўшы факт скрыпучым звонам.
Па колькасці павёрнутых галоваў,
Па выразу зкрывіўшыхся грымас -
Народ быў да такого не гатовы.

Той парушаючы імгненне скрып
Пранізваў засяроджаныя твары,
Што, як адзін, былі накіраваны
Раней на постаць, што была як крык
Сярод усяго няўпэўненага шэпту,
Тым самым дадавала сваю лепту
У агульны час чакаючых цягнік.

Той момант быў прапітаны цяплом,
Такім своечасовым падабенствам,
Што быццам вечар, твар яе і паліто,
Пакрытыя знікаючым святлом,
Вярнулі ўсіх навокал у маленства,
Ці памясцілі ў матчына нутро.

Яна была наводдаль ад ўсяго,
Нябачным абасоблена канатам,
Як дарагое воку палатно,
Названае музэйным экспанам,
Зацміла "зараз", "будзе" і было".

І немагчыма ўявіць якраз
Таго, хто на імгненне спакусіцца
Патурбаваць хоць думкай хараство,
Якому стаўся лёс і момант збыцца,
Што так, нажаль, і не спыніла час
У вушах людскіх гадзінніку з'явіцца,
І усё навокал зноўку загуло,
Прымусіўшы народ замітусіцца…

Спакойна працякаў па горлу чай,
Надаўшы думкам прысмакі маліны
І над Яе блакітнымі вачыма,
Здаецца, распадаўся небакрай,
Раскрыўшы неабходныя прычыны.
Частка 3
Цягнік на поўнач накіроўваў нос
І хутка аддаляўся ад перону.
Не думаў ён каго і колькі вёз,
Не планаваў узгоркі і адхоны.
Ен проста сустракаў свой лёс,
Чапляючы на станцыях вагоны.

Не чуў ён казачны птушыны спеу,
Не ўсміхаўся кожнаму ўсходу,
Гудзеў ён день, у далеч ноч ляцеў
Адным з такіх пустых бяздушных цел,
Бо быў людскім стварэннем, не прыроды.

Што прымушала на яго глядзець -
Рукамі ён быў створаны ўмела,
У тых руках любоў свая трымцела,
Збіраючы ў адну сістему медзь,
Жалеза й бронзу ў адзінае цела.

Калі б ён змог аддаць цялесны крык,
Наліць пустоты частачкай жывою,
Што мы так любім называть душой,
Здаецца, што згубіў бы проста лік
Усяму і не спыніуся б аніколі.

Але неўправе абіраць. Рука
Навучанага справай машыніста,
Яго, як маладога шчанюка…
Вялізазны цягнік зрабіла нізкім,
А той у адказ не паказаў клыка -
Пачаў спыняцца з характэрным свістам…
Частка 4
Яна прагнала выдыхам адчай,
Што прыйдзецца, нарэшце, развітацца.
Закрыўшы тэрмас, дзе заліты чай,
Спяшалася сыйсці, каб не застацца.
З усмешкаю прыўзкрыкнула: “Аддай!”

Рука пяшчотна працягнула шаль,
Слязьмі крыху напоўніліся вочы.
Парог прабег мяжой між днем і ночай,
Дзе сонца прыхавалася за край,
Давала знаць, што трэба ўжо крочыць.

Здавалася, што гэта ўжо было
Спускалася пад сэрца, біла зправа
І светлае “я так цябе люблю”
Было той неабходнай перапрай,
Каб не кранаць падэшвамі зямлю

Частка 1. Працяг
Наяўнай думкай проста не аб чым
З прыемнасцю па мышцам расцяклося.
Цягнік прывычна кляў разнагалоссем,
І людзі, разцягнуўшыся па ім,
Дабро спяшаліся сваё выносіць.

Ледзь чутнае “дазвольце, я прайду”
Раптоўна над брывёю прагучала,
І цела з вокамгненнасцю ўзняла,
Імгненна нацягнуўшы ў струну…
Канец.