А я чакала й верыла табе.
І уначы за нас малілась зорам.
А гэта - проста грушы на вярбе,
Сарваныя з ганьбою і пазорам.
А я табе усё сваё жыцьцё
Гатовая была аддаць задарам.
Каб разам акунуцца ў небыцьцё.
І захлынуцца хвалямі пажару...
А я была гатовая на ўсё.
Я верыла табе. І ўсё чакала.
А ты мяне адкінуў, як рызьзё.
І я рызьзём ля ног тваіх упала...