Я для цябе апрану карункі,
Запалю свечку.
Буду тваім падарункам,
Ў гэты халодны вечар.
Валасы спадуць на плечы,
Цемра забярэ хвіліны,
Ў гэты халодны вечар-
Ня будзе гарбаты з малінай.
Будзе палаць да раніцы,
Каханне змучаных цел-
Ты знікнеш раней, чым сонца зьявіцца-
Сцяг сэрца майго забялеў.