Я прыйду да цябе, ты паклiч...

Ваша адзнака: Нет (7 галасы)

Я прыйду да цябе, ты паклiч.
Не збаюся я цёмнае ночы.
Зазiрнуць каб у ясныя вочы.
Я прыйду да цябе, ты паклiч.
Я прыйду да цябе, ты чакай.
Калi стане на сэрцы горка —
Узыйду ў цёмным небе зоркай.
Я прыйду да цябе, ты чакай.
Я прыйду да цябе, ты не спi.
Калi ранкам убачыш праменьчык.
Нiбы цёплы, пяшчотны агеньчык,
Я прыйду да цябе, ты не спi.
Я прыйду да цябе, толькi вер,
Што жыве ў маiм сэрцы каханне,
Што чакаю з табою спаткання.
Я прыйду да цябе, толькi вер.

31.03.2000