Я цябе пакахаў

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Я зусім разгубіўся -
Так цябе я шукаў.
У цябе я ўлюбіўся,
Я цябе пакахаў.
Тыдняў шмат беспрасветных,
Многа доўгіх начэй
Ты,бы папараць-кветка,
Не казала вачэй,
Не ішла ў мае рукі,
А была толькі ў снах,
І душэўныя мукі
вызывала. І жах
У душы пасяліўся,
Што цябе не знайду.
Але ж я памыліўся -
І з табой вось іду.
Наяве для мяне ты
Яшчэ лепш,чым у сне.
Дзіўнай песняй няспетай
Застаешся ты мне.
Кожны дзень ты другая:
Харашэй,прыгажэй.
Я з цябе не спускаю
Захаплёных вачэй.
І я дзякую лёсу,
Што цябе напаткаў
І ў цябе я ўлюбіўся,
Моцна так пакахаў.
Ад пачуццяў узнёслых
Я лунаю у сне.
І зноў дзякую лёсу,
Што ты любіш мяне.