Ізноў.
Сэрца зноўку знак адчула:
Ты мяне ізноў завеш,
Успаміны ўскалыхнула,
Чымсьці адгукнуцца перш.
Думкі цешаць памяць сэрца -
І карціны ўсе наноў.
Ад тваіх вачэй сагрэцца
Душа прагне зноў і зноў.
Дык выходзь жа, дарагая,
Ты на сцежкі між палёў,
Дзе заўжды суправаджае
Спадарожніца-любоў.
Дзе кілімам мяккім травы
Усцілаюць нам дарожку,
Дзе заўсёды маем права
Падурачыцца хоць трошкі.
Даганяць свавольны вецер,
І лавіць прамені сонца…
А як ляжа цёмны вечар,
Цалаваць цябе бясконца.
Задыхнуцца ашалела,
Аж, каб сэрца занямела,
Цела раптам абамлела,
І ўвысь душа ўзляцела…
***
Адгукнуўся я на зоў -
Так, адбудзецца спатканне!
І чакае нас ізноў
Тое, першае, каханне.