Я залюляла твой спакой

Яшчэ не ацэнена

Я залюляла твой спакой
пяшчотнаю рукою.
У закалыханасці маёй
табе так смачна мроіць.
Бязмежны шырыцца намер -
супасць у адзінстве блізкім.
Я для цябе Сусвет цяпер,
другая рэчаіснасць.
І толькі ноч павек кране -
табе адзіна сніцца:
на мне, ува мне, вакол мяне
са мною побач…
збыцца.