Як хачу я вярнуцца ў той вечар лiпнёвы на Вiцебшчыне,
У той водсвет маланак, пад гулкi захлёбiсты лiвень,
У той водар садоў, да лiсцiнак абмытых i вычышчаных,
У абдымкi тых рук, i даверлiвых i палахлiвых!
Не, не сцiхлi ў душы навальнiцы далёкай грымоты,
I не звянула ўсё, што з такiмi пакутамi выпешчана...
О, каб ведала ты, як хвiлiнаю горкай самоты
Зноў хачу я вярнуцца ў той вечар лiпнёвы на Вiцебшчыне!