Зажурылася аб клёне...

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Зажурылася аб клёне
Вішня маладая,
Штосьці шэпча, штось гамоніць,
Штось аб ім жадае,

Апусьціла долу гольле,
Госьцем запрашае,
Шле пялёсткі зь ветрам клёну
Вішня веснавая.

Гэта доля ці нядоля,
Ці хлусьня такая,
Але ў дзеўках засталася
Вішня маладая…

Але ў дзеўках засталася
Вішня маладая…
-27.07.18.