Жаданая, колькі там часу назад,
У новай яскравай святочнай сукенцы
Рабіла звычайны ты свой прамінад,
А я назіраў за табой у акенца-
Вялікім жаданнем было падысці
І пагутарыць аб тым ці аб гэтым-
Не мог адпаведнай падставы знайсці,
А толькі пісаў, бо зрабіўся паэтам.
Жанчыны няма на Зямлі мне бліжэй:
У белай кашулі і ў белай спадніцы-
Разглядваў цябе- стала ты прыгажэй,
А я толькі марыў з табой ажаніцца.
Вядома, не прынц я на белым кані
І не жабрак- мая доля другая-
Надзея ў душы, і ўсе ночы і дні
Адною табою жыву, дарагая.