Жанчыне.

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Жанчыне.

Адкуль? Хто ты?
Зь якіх высноў;
Эва? Ліліт
Юрлівых сноў?

Мой холад,
Сьпёк і гарачынь,
Мой голад,
Смага паначы,

Маё збаўленьне,
Мой палон,
Маё зьдзіўленьне,
Казкі сон…

Мая загадка…
І яна -
Аддзяка
Гэтага жыцьця.
-05.03.17.