Імгненне

Яшчэ не ацэнена
Пад сто фантазій сівера
І пад дажджу авацыі
Кахання вочы сінія
Мяне ніякавацілі...
 
Мае павекі падалі,
І падала прыніжана
Парывістасць гарбатая
І бессаромна-кніжная...
 
Танула спёка слоўная
У глыбіні знямеласці...
Дзе ж ты была,
              саломінка
Звычайнай смеласці?
 
Чаму не змог я выраўняць
Залом імгнення прыкрага?
 
...Каханне з выраю
Чакаю вечнасць...
                 прыкладна...