Песня злодзея

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Спіць на грудзях маіх
Чало
Тваёй шчасліва-ціхай
Стомы.
Нібыта ўсё,
Што сніцца дома,
Збывацца раптам пачало.

І быццам бы
Даўным-даўно
Ваўкі твайго замужжа
Вылі,
Калі памыі
Нехта выліў
У наша светлае віно…

Ты і цяпер у насланні
Чужой
І злоснай волі.
І не жадаеш
Мне дазволіць
Цябе сабою засланіць.

Ты мне сказала,
Што згарыш
На вогнішчы
Майго кахання,
І як бы хто
Цябе ні ганіў,
Ты будзеш несці
Гэты крыж…

Спіць на грудзях маіх
Чало.
А я такі
Няўтульны злодзей…
І наша шчасце
Па балоце
Блукаць не сёння
Пачало…