Адгукнісь

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

п. Н.С.
Адгукнісь!

Умомант бліснуць твае вочы
І памкнуцца зрэнкі ўшыр,
Адгукнуцца сэрца хоча,
Ды язык нема маўчыць.

Ад спакус вядуць маркоты
Да няўтула на душы,
Як набыцца лекам гожым,
Дзеўчыненька - адкажы?

Жыцьцё знае многа фарбаў,
Многа колераў у ім -
На чаканьні, на жаданьні,
Дзеўчыненька - адгукнісь!
-05.05.17.