Аmо tе

Яшчэ не ацэнена

„Аmо tе, аmа mе, fides immortales" –
«Кахаю цябе, кахай мяне,
вернасць несмяротная», —
пісалі старажытныя рымляне
на заручальных пярсцёнках.

3 Рыма, з даўніх давён,
Праз стагоддзі-вякі,
У абрадавым звоне крыштальным
Прыкаціўся пярсцёнак
Да жаночай рукі,
Прыкаціўся пярсцёнак
Да мужчынскай рукі, —
Amo te,
Amo me,
Fides immortales.

Блаславіў Гіменей,
Абяцаў Гіменей
Сонца, шчасце раскрыленых даляў.
І выстукваюць сэрцы
У цябе і ў мяне:
Amo te,
Amo me,
Fides immortales.

Па жыцці не прайсці,
Каб не зведаць бяды.
Нам бы толькі пярсцёнкі шапталі
Праз вясну і слоту,
Праз гады і гады:
Amo te,
Amo me,
Fides immortals.