Коўш Мядзведзіцы
        вісіць над уваходам
                  у родны  дом.
Нашы вішанькі
              схіліліся над  плотам.
За вуглом -
           дзве фігуры.
Шэпча ноч ім таямніча
                    штось пра май...
Коўш - за хатай.
     Маці  кліча!
                Усё!
                     Бывай!