Надзея Філон

Чаканне

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Чаканне.
Спатканне.
Вітанне.
Размова.
Без слова
На мове
Кахання.
Світанне.
Чаканне.

Шчасце на тваім парозе

Ваша адзнака: Нет (11 галасы)

Бачыш, шчасце на тваім парозе?
Прыглядзіся на застылы цень.
Не трымай узімку на марозе
У студзёны, хоць і з сонцам, дзень.

Не спалохай, бо яно няўлоўна,
Лёгкае, бы сонечны прамень.
Затрымай імгненне без адмовы,
Ты яго з абдымкамі сустрэнь!

Сярод святла паўсонных ліхтароў

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Сярод святла паўсонных ліхтароў,
Сярод шырокіх шэрых тратуараў,
Уздоўж працяглых вуліц і дамоў,
Звычайных крам і рэстаранаў-бараў,
Пад звыклы піск няспынных камароў,
Ішла прыгожых закаханых пара.

Павольна крочылі ён і яна.
Ён за руку трымаў яе з пяшчотай,
Ім сведкай – поўня сонная адна,
І зорная начная цішыня,
Якую не парушыць звыклым нотам…
Ім ліхтары зайздросцілі ўпотай.