Наталля Дзямідава

Жыцце і каханне

Яшчэ не ацэнена

Я ад жыцця кахання не прасіла
Ў малітвах не прасіла гэткіх мук
Над лёсам я сваім не галасіла
Ў плачы не ламала рук!
спакойна я жыцце дажыць хацела
І не звяртаць увагі на мужчын
Свае ўжо пахараніла цела
Кахаць мужчын не бачыла прычын!
Ты гаварыў,ты ліў бальзам на сэрца
На раненае сэрца і душУ
Цяпер знайшла я к шчасцю дзьверцу
І больш нічога ў Бога не прашу...

Не ўсе збылося, жыцце адбылося…

Ваша адзнака: Нет (5 галасы)

Не ўсе збылося, жыцце адбылося…
Рэальнасць і памяць пераплялося!
Навошта нахлынула? Сэрца параніць?
Ускалыхнула юнацкую памяць!
Усе адбылося і шэпча мне жыта…
Не кайся, не трэба, жыцце ж не пражыта!
Прайсці немагчыма ні разу не ўпасці
А ў сорак гадоў ужо розум не ўкласці!
Душа забалела , навошта так раніць?
Ты што ж нарабіла, юнацкая памяць?

Малітва аб сыне

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Дзе б ні быў і куды б не кідала жыццё
Знай вытокі, знай корні і помні адно!
Ніхто і нідзе так не будзе чакаць
І думаць і плакаць, і ночы не спаць
Аб адным табе душа забаліць,
Толькі маці твая будзе у Бога прасіць:
“Божа, любы, прашу ты яго зберажы,
Ад хваробы і смерці засцеражы,
Хай будзе здаровы і жывы сынок
Заўседы хай помніць свой родны куток!”