Тамара Аўсяннікава

Паэта аб каханні не змаўкаюць...

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Паэта аб каханні не змаўкаюць
з часоў, як свет стаіць.
Яно нясе пакуты, здзекі,
ды кожны мроіць, сніць
і аж да смерці
надзеі не губляе.
У маладосці я хацела,
пачуцці ветрам каб,
маланкаю былі.
Цяпер хачу, каб рукі разам,
і поруч моўчкі быць.

Мчыцца наша рака паўнаводная...

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Мчыцца наша рака паўнаводная.
Мы з табой берагі - непадобныя.

Б'е каханне крынічкаю чыстаю.
Дуб схіляецца кронай вячыстаю.

Масты-рукі над рэчкай ўздымаюцца,
І паглядамі сэрцы яднаюцца.

Ты - круты беражок, я - палогі.
Разыходзяцца наша дарогі.

І бяда ўжо бяжыць, набягае,
Спакваля беражок падмывае.

І бурлівей вада - мора чуецца...
А дзе радасць мая? А ці збудзецца?!

ТАНКА

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Не сустрэліся
Ён і Яна. Абое
Нешчаслівыя.
А сонца ў небе свеціць,
І зоркі ноччу гараць.

Мы -...

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Мы -
дзве маленькія кропелькі
ў неабсяжных прасторах сусвету,
і Бог даў нам магчымасць
стаць адным цэлым.

Сэрцайка маё...

Яшчэ не ацэнена

Сэрцайка маё,
Скажы, як ты змагло
столькі гадоў жыць
без ласкі і без цяпла!
Дзе сілу брала?

Квітнелі майскія сады...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Квітнелі майскія сады,
Адзенне белае гублялі.
Табе няўцям, што за сляды,
Якія знакі падавалі.

Касца чакалі доўга гоні.
Адказы ёсць - няма ім веры.
І сустракаліся далоні
У думках, вершах, на паперы.

Прабач, прабач, што наслядзіла,
Прабач, што я табою поруч,
У марах-роздумах блудзіла -
Смяялася дарога-роспач.

У тлуме дня жадаю адзіноты...

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

У тлуме дня жадаю адзіноты,
У адзіноце трызню тлумам дня,
У цішыні я чую сэрца ноты,
У шуме глохне музыка мая.

Жыццё бяжыць галопам і алюрам,
І лёсам правіць доля непазбежнасці,
І стрэлы, што адпушчаны Амурам,
Не мне. Святкую дзень свой
незалежнасці.

Косы вярба мые ў рэчцы над вадою...

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Косы вярба мые ў рэчцы над вадою,
Маё сэрца ные, мілы, за табою.

Я з табою, любы, гора не страшылася,
Без цябе слязамі горкімі умылася.

На вярбе салоўка весела спявае,
А зязюля шэрая жалабна кувае.

Ой, зязюля шэрая, перастань куваці,
Хопіць майму сэрцайку жалю надаваці.

Ты, салоўка-пташачка, хораша спяваеш,
Але ж майму сэрцайку жалю прыбаўляеш.

Не вярнуць кахання мне майго былога,

Дзе конь той белы?...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Дзе конь той белы?
Дзе ружовы ветразь?
І гаспадар іх смелы дзе?

Ружовы небасхіл...
І хтосьці ў белым
Насустрач шпарка мне ідзе...

Цябе не спакушала...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Цябе не спакушала.
Ты сам спакусу распусціў
Духмяным хмелем.

Цябе я не чакала.
Ты сам з'явіўся, як вядзьмак,
З атрутаю ці з зеллем?

Пакуль што рукі звязаны...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Пакуль што рукі звязаны,
А можа быць, развяжуцца
Пад позіркам якім.
Тады рукамі чулымі,
Як птах, крыламі белымі
Кагосьці абаўю.
І позіркам, як вэлюмам,
Стан гнуткі мой укрыецца,
І вуснамі дрыготкімі
Кахання чашу поўную
Я вып'ю ўсю да дна.

Добры дзень, дарагі...

Яшчэ не ацэнена

Добры дзень, дарагі ...
Добры дзень, дарагая...
Мы яшчэ не былі
Блізка так каля краю.

Я любіла Вас светла,
Так высока любіла,
Ваша імя святое
Дадавала мне сілы.

Пры спатканні аднойчы,
Апавіты спакусай,
Цалавалі Вы тройчы -
Нечакана у вусны.

Пацалунак гарачы -
Ён, магчыма, штось значыць...

Як такое магло са мной стацца?...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Як такое магло са мной стацца?
Павянчаная я з адзінотаю.
Сіл не маю я з ёю расстацца:
На паперы гучым адной нота.

Ёй сакрэты свае давяраю,
Калі чэсна, даўно іх няма,
Мукі творчасці з ёю люляю,
Адзінота ёсць Муза мая.

Адзінота сардэчна вітае,
і саюз наш наўрад ці міне.
Адзінота мяне забівае,
Адзінота ратуе мяне.

Была спякота...

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Была спякота
І адзінота -
Вокны адкрыла.

Была сустрэча,
Халодны вечар -
Расправіла крылы.

Была спакуса,
Радасць чакання,
Ўзлёт і падзенне.

Была надзея,
Расчараванне,
Боль і здзіўленне.

Было маўчанне.
Крыўда была.
Адзінота.

Вокны адчынены,
Дыхаць няма чым -
Спякота.

Не шукала...

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Не шукала,
Не спакушала,
Чакала.
Сустрэла -
Не распазнала.
Не зберагла,
Не ацаніла,
Недакахала,
Не наталіла.
Не сцярпела,
Не даравала,
Забараніла.
Згубіла -
Засумавала.
Замкнулася,
Не змагалася,
Разуверылась,
Спадзявалася.
Змірылася,
Адпусціла,
Памылілася.
Пабегла -
Спазнілася.

Ты кахаў мяне, як ніхто...

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Ты кахаў мяне, як ніхто,
Як ніхто не кахаў ніколі!
У кахання твайго ў палоне
Засталася навекі я.

Захліснулі мяне пачуцці -
І твая, і мая ў тым віна.
У кахання твайго ў палоне
Засталася навекі я.

Час ідзе несупынна, міжволі,
І над ім ў нас улады няма.
У кахання твайго ў палоне
Застаюся навекі. Адна.

ЗАВАЛОДАЦЬ НЕ МУШУ Я СЭРЦАМ....

Ваша адзнака: Нет (4 галасоў)

ЗАВАЛОДАЦЬ НЕ МУШУ Я СЭРЦАМ.
І ЗАСТАЦЦА НЕ МУШУ У ІМ.
БОЖА ПРАВЕДНЫ, МНЕ Ж КУДЫ ДЗЕЦЦА
АД МАЛАНКІ, ШТО Ў СЭРЦЫ МАІМ.

МЫ ЧУЖЫЯ З ТАБОЙ ПАЛАВІНКІ,
НАМ ПАД ЗОРАМІ НЕ МІЛАВАЦЦА
І НЕ ЦЕШЫЦЦА ЎСМЕШКАЙ КРЫВІНКІ,
НАЗАЎСЁДЫ НАМ ТРЭБА РАСТАЦЦА.

НАПАСЛЕДАК ДАВАЙ ПАГАВОРЫМ,
НАТАЛІМСЯ ІМГНЕННЕМ ХВІЛІНКІ
І РАСТАННЯМІ СЭРЦЫ АДОРЫМ,
МА ЧУЖЫЯ З ТАБОЙ ПАЛАВІНКІ.