Без Вас мне спачыць уночы зноў,
без Вас не прычакаю я адхлання.
Прасякнуты адно тугой скразной,
самотна сустракацьму промні рання.
Без Вас душа мая — бяскрылы птах,
што, абнядужаны, ў вярыгах гіне.
Знявераны, на голаў сыплю прах
і крык мой у пустэльні марна стыне.
І ў чарадзе нямых, сцюдзёных дзён
згасаю, быццам ветах на дасвецці.
Без Вас жыццё — адзін падман і сон,
няўхільнае знікненне ў апрамецці.
Я воблік Ваш і праз смугу гадоў
чало схіліўшы, моўчкі прыгадаю.
Прымрояцца ва ўсмешцы маладой
Лагода ды цнатлівасць маладая.